Жывая нітка традыцый
І Вера Васільеўна, і Марыя Вячаславаўна адпрацавалі ў Глыбоцкім Доме рамёстваў больш за дваццаць гадоў. Падчас працы займаліся даследваннем і аднаўленнем старажытных рамёстваў – ткацтва і саломапляцення, традыцыі якіх ледзь не былі страчаныя напрыканцы мінулага стагоддзя. Менавіта дзякуючы гэтым таленавітым жанчынам жывая нітка традыцый не перарвалася.
Зараз вялікая калекцыя кілімаў, посцілак, сурвэтак, паясоў і рушнікоў, створаных Верай Байковай, а таксама дэкаратыўныя вырабы с саломкі Марыі Ермаловіч – лялькі, шкатулкі, тэматычныя кампазіцыі захоўваюцца ў Доме рамёстваў.
Вырабы таленавітых майстроў можна ўбачыць на выставе.
Источник Редакция районной газеты «ВЕСНIK ГЛЫБОЧЧЫНЫ»