ГЛЫБОЧЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ: “ІНДЫЙСКІ ЭКСПРЭС” ЗАПРАШАЕ
Пра адпачынак на Глыбоччыне расказвала гаспадыня аграэкасядзібы “Краіна мар” і сыравар Аксана Лашкевіч. Ала Галай рэкламавала аграсядзібы, аб’яднаныя ў спажывецкі кааператыў “Вялесаў шлях”. Супрацоўнікі філіяла “Чачалі” прадстаўлялі пакет універсальных рознапланавых паслуг і частавалі наведвальнікаў кірмашу фірменнымі стравамі і вішнёвай згушчонкай. Прадстаўленне аграэкасядзібы “Утрына” падпадае пад апісанне “эксклюзіўнае і крэатыўнае”. На гэты раз яны шакіравалі прысутных, прывёўшы ў выставачны цэнтр сабак-хаскі, развядзеннем якіх займаюцца, і заінтрыгавалі гледачоў анімацыйнай праграмай “Індыйскі экспрэс”. Іхняя прапанова зацікавіла беларускую спявачку Алену Ланскую, якая выказала жаданне ў бліжэйшы час пабываць на Глыбоччыне.
Крыніца: газета «Веснік Глыбоччыны» (http://vg-gazeta.by/2021/04/27/глыбоччына-турыстычная-індыйскі-эк/)