Четыре «бронзы»
ЛИГА ХРАБРЫХ – ПЯТЫЙ СЕЗОН!
За каждым успешным спортсменом стоит ТРЕНЕР.
Боевая ничья
Завершающий матч сезона 2026
Спасатели встретились на спортивных соревнованиях
«Краски лета»: в Глубоком назвали лучших по благоустройству
18 сентября в Витебске состоялось первенство Витебской области «Лига Храбрых» по вольной и греко-римской борьбе. За... Читать далее...
За каждой рекордной секундой и за каждым преодоленным километром стоит личность тренера.  ... Читать далее...
5 сентября на городском стадионе в Глубоком состоялся матч 9-го тура второго круга регионального этапа республиканских... Читать далее...
27 августа на базе Глубокского районного физкультурно-оздоровительного центра состоялся зональный этап... Читать далее...
Яркой точкой в череде летних событий Глубоччины стал праздник «Краски лета», который собрал жителей и гостей города.... Читать далее...

Игорь Макаров: Проиграть мы можем только сами себе, а не сопернику.

Russian Belarusian Chinese (Simplified) Chinese (Traditional) English French German Spanish
Версия для слабовидящих
Как часто Вы занимаетесь спортом?

 

gum sotr

gum sotr

22atlklhzk3jlxy6moo31abthkokd35c

vf 2021

act dolg

gos podd

vv

sm

Календарь мероприятий

«
Октябрь, 2026
»
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
       

Сёлета Рэспубліканская ліга стартавала ў нашым горадзе, і гэта сведчыць пра многае. Найперш пра высокі ўзровень Глыбоцкай школы валейбола, ля вытокаў якой стаяў Іван Іванавіч Дубіна, на сёння адзін з трэнераў валейбольнага клуба "Шахцёр" Салігорск. Пра гэта, у прыватнасці, сказаў госць спартыўнага свята, наш зямляк, былы ігрок нацыянальнай каманды па валейболе Вадзім Міцько:

– У тым, што некаторыя з нас ігралі і іграюць за зборную каманду Беларусі, выступаюць за мяжой, канечне ж, вялікая заслуга Івана Іванавіча. I я рад, што закладзеныя ім спартыўныя традыцыі плённа развіваюцца ў раёне і сёння, што ў Глыбокім любяць і папулярызуюць гэты від спорту і на юнацкім узроўні дабіваюцца добрых вынікаў.

– Вадзім, на працягу некалькіх гадоў вы былі ў складзе нацыянальнай каманды і лічыліся адным з самых моцных ігракоў. На якой пазіцыі на валейбольнай пляцоўцы вы адчувалі сябе найбольш камфортна?

– Прыходзілася гуляць і на пазіцыі першага тэмпу, дыяганальнага іграка і на пазіцыі даігроўшчыка. I ўсюды адчуваў сябе вельмі добра. А яшчэ лепш, калі каманда выйгравала.

– I як склаўся ваш лёс пасля таго, як закончылі выступаць за зборную? Дзе гуляеце сёння?

– 3 вялікім спортам я ўжо развітаўся, калі і гуляю, то на аматарскім узроўні. Сёння ж трэнірую юнацкую каманду гомельскага ліцэя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якую і прывёз на I тур Рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай лігі. Рад, што тур праходзіць у Глыбокім, на маёй малой радзіме.

– I як успрынялі вынік сустрэчы паміж гомельскай і глыбоцкай камандамі?

– Мы прайгралі ў гэтай барацьбе. Рад, што глыбачане выйгралі, і расстроіўся, вядома, што мае ігракі прайгралі. Але ж гэта першае выступленне каманды ліцэя на такім высокім узроўні. I я ўпэўнены, што ў Рэспубліканскай лізе мы пра сябе яшчэ скажам сваё слова.

А вось юныя валейбалісты Глыбоцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (трэнер – Вікторыя Лук'янёнак) сваё слова ў лізе сказалі ўжо: неаднойчы нашы ігракі прабіваліся ў фінал гэтага турніру. А вось перамогі на такім высокім узроўні яшчэ не было. Значыць, з гэтага года трэба пачынаць.

Дарэчы, перад першым турам Рэспубліканскай дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі каманда Вікторыі Лук'янёнак прымала ўдзел у міжнародным турніры ў Гродна і стала сярэбраным прызёрам.

Паспяхова выступілі нашы юныя спартсмены ў родных сценах і ў першым туры Рэспубліканскай валейбольнай лігі: чатыры гульні – чатыры перамогі. Пры гэтым тры з іх – з лікам 3:0. І толькі ў сустрэчы з сапернікамі са спартыўнай школы алімпійскага рэзерву горада Гродна завязалася ўпартая барацьба. Яе вынік – 2:1 на карысць глыбачан. Дарэчы, на гэтай гульні прысутнічаў старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі.

Першы тур – за намі. Новыя перамогі – наперадзе. Лепшым іграком у складзе каманды Глыбоцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прызнаны Артур Пачопка.

21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02 21 02

Алесь ЖЫГУНОЎ.
Фота Ліліі ГАПОНЕНКІ